Сурма

Сурма - старажытная драўляная труба, духавы мундштучны інструмент. Першыя выявы на Беларусі сустракаюцца ўжо з ХІІІ ст. Існавалі роўныя сурмы, а таксама загнутыя, якія часам абцягваліся бяростай. Сурму выкарыстоўвалі галоўным чынам як вайсковы сігнальны інструмент. У "Слове пра паход Ігаравы" ХІІ ст. пра жыццё сапраўднага ваяра сказана, што ён народжаны пад вайсковымі трубамі: "под трубами повиты, под шлемами взлелеяны, с копья вскормлены". "Слова пра паход Ігаравы" згадвае таксама “трубы гарадзенскія”, магчыма, маючы на ўвазе Гродна. Як культавы інструмент трубы шматразова згадваюцца ў рэлігійнай літаратуры з ХІ ст.

Лаўрышаўскае евангелле, 13 ст.

"Хроніка ўсяго свету" Марціна Бельскага, 1551 г.

Гравюра ў гонар роду Тышкевічаў, 17 ст.
Больш цікавостак і гістарычных фактаў пра сурмы глядзіце ў дакументальным фільме Змітра Сасноўскага "Старыя інструменты Беларусі" (сурма 51:29). Фільм на беларускай мове з рускімі субтытрамі. Каб уключыць субтытры, націсніце на адпаведны значок на відэа.