Тэксты, ноты

Ave Maria (Cuncti simus concanentes)

Песня "Cuncti simus concanentes" ("Заспяваем разам") са зборніка "Llibre Vermell de Montserrat" (у перакладзе з каталанскага "Чырвоная кніга кляштара Мансэрат" – рукапісу XIV ст., які ўтрымлівае 10 сярэднявечных песняў. Згодна з каментаром укладальніка, падабраныя песні можна выконваць паломнікам, якія спыніліся ў манастыры і маюць жаданне спяваць і танцаваць.
Пераклад з лацінскай і адаптацыя тэксту да мелодыі выкананы Змітром Сасноўскім.

Заспявай адзінай Панне
Авэ Марыя!
Славу, гонар, шанаванне
Авэ Марыя!
 
Была пані на самоце,
Калі завітаў анёл
Габрыэль у Божай цноце
Да яе з нябёс cыйшоў
Заспявай адзінай Панне
Авэ Марыя!
Славу, гонар, шанаванне
Авэ Марыя!
 
Разнасіў анёл бясконца
Песню словаў залатых
Блаславёная пад сонцам
Ты, Марыя, назаўжды
Заспявай адзінай Панне
Авэ Марыя!
Славу, гонар, шанаванне
Авэ Марыя!
 
Атрымаеш светлы цяжар
Светлую надзею з ім
Запануе ў табе радасць
Радуйся дарам святым
Заспявай адзінай Панне
Авэ Марыя!
Славу, гонар, шанаванне
Авэ Марыя!
 
Вестка добрая лунае
Над сусветам над усім
Над зямлёю і над Раем
Трубіць славу херувім
Заспявай адзінай Панне
Авэ Марыя!
Славу, гонар, шанаванне
Авэ Марыя!
 
Бездакорная Марыя
Блаславёная ва ўсім
У радасці народзіш сына
Прыйдзе ратаванне з ім.
Заспявай адзінай Панне
Авэ Марыя!
Славу, гонар, шанаванне
Авэ Марыя!
 
Езус будзе яму імя
Найславутае навек
Гімны пець табе, Марыя,
Будзе кожны чалавек.
Заспявай адзінай Панне
Авэ Марыя!
Славу, гонар, шанаванне
Авэ Марыя!
Спампаваць ноты, акорды