Кола рыцэрска
“Кола рыцэрска” – застольная песня польскага рыцарства XV ст., якая ў гумарыстычнай манеры распавядае пра некаторыя рысы ваярскага саслоўя. Адна з трох самых папулярных рыцарскіх песняў Рэчы Паспалітай – “Дума украінна” з Украіны, “Рыцар збройны” з ВКЛ і “Пекна ёсць кола рыцэрска” з Польшчы. Захаваліся толькі першыя радкі слупкоў гэтай песні (напісана на старапольскай мове), музыка гэтай песні да нашага часу не дайшла. Выканаўцы старадаўняй музыкі робяць свае версіі гэтай песні. У дадзеным выпадку ўрыўкавы польскі тэкст быў даствораны да поўнага варыянту, а аснову мелодыі склала перапрацаваная музыка італьянскага танца “Amoroso” XV ст. Дастварэнне тэксту і апрацоўка музыкі З.Сасноўскага.
Каму Бог даў душу ваяка,
Пекна ёсць кола рыцэрска!
Хто здатны вершнік і рубака,
Гонар і слава крулеўска,
Хто завшэ рушыць у атаку,
Рвецца да вайны ўсялякай –
Мае той душу ваяка,
Пекна ёсць кола рыцэрска!
Пекна ёсць кола рыцэрска!
Хто здатны вершнік і рубака,
Гонар і слава крулеўска,
Хто завшэ рушыць у атаку,
Рвецца да вайны ўсялякай –
Мае той душу ваяка,
Пекна ёсць кола рыцэрска!
Каму Бог даў дубову глову,
Пекна ёсць кола рыцэрска!
І хто ілбом крышыць гатовы
Пікі і дзіды турэцкі,
Хто не прамовіць ані слова,
Але зломіць стол цясовы –
Мае той дубову глову,
Пекна ёсць кола рыцэрска!
Пекна ёсць кола рыцэрска!
І хто ілбом крышыць гатовы
Пікі і дзіды турэцкі,
Хто не прамовіць ані слова,
Але зломіць стол цясовы –
Мае той дубову глову,
Пекна ёсць кола рыцэрска!
Каму Бог даў піяцка горла,
Пекна ёсць кола рыцэрска!
Каб залівалася выборна
Піва старавіленска!
У кім шаленства не памёрла,
Жлукціць цэбары і вёдры,
Мае той піяцка горла,
Пекна ёсць кола рыцэрска!
Пекна ёсць кола рыцэрска!
Каб залівалася выборна
Піва старавіленска!
У кім шаленства не памёрла,
Жлукціць цэбары і вёдры,
Мае той піяцка горла,
Пекна ёсць кола рыцэрска!