Пахвала князю Вітаўту
Панегірычны твор 1430 г.
Урывак з паэмы беларускага паэта Міколы Гусоўскага “Песня пра зубра” (“Carmen de statura feritate ac venatione bisontis»”, 1523 г.), напісанай на лацінскай мове. Асновай паслужыў твор "Пахвала Вітаўту" – помнік беларускай панегірычнай прозы XV ст., які быў створаны ў 1430 г. у Смаленску ў асяроддзі мясцовага епіскапа Герасіма, гарачага прыхільніка аб’яднаўчай палітыкі князя Вітаўта.
Пераклад з лацінскай - Зм. Сасноўскі. Музыка - Стары Ольса.
Вітольд валадару Вялікай Літвы абшару
Здолеў у ваяраў спрытнасць ратную трымаць.
За вітольдава княжэнне расквітнеў час узвышэння,
Меўся збройныя сяленні па Літве набудаваць.
Здолеў у ваяраў спрытнасць ратную трымаць.
За вітольдава княжэнне расквітнеў час узвышэння,
Меўся збройныя сяленні па Літве набудаваць.
Між вайной літвіны гартавалі моц краіны,
Дужалі дружыны ў аблавах на зуброў.
Новых вояў рыхтуючы везлі рэкрутаў у пушчу,
Каб асілкаў дзікіх б’ючы, узмужнелі між звяроў.
Дужалі дружыны ў аблавах на зуброў.
Новых вояў рыхтуючы везлі рэкрутаў у пушчу,
Каб асілкаў дзікіх б’ючы, узмужнелі між звяроў.
Волаты ў паходах жылі ў бітвах і нягодах,
Моцны назаўсёды дух рыцэрства не слабеў.
Вітольд войскам быў усцешны як Літвы кароль належны,
Ставіў меч свой на памежжы, вораг каб прайсці ня смеў.
Моцны назаўсёды дух рыцэрства не слабеў.
Вітольд войскам быў усцешны як Літвы кароль належны,
Ставіў меч свой на памежжы, вораг каб прайсці ня смеў.