Тэксты, ноты

Пена піва

Аўтарская песня. Словы і музыка Змітра Сідаровіча ("Камэлот").

Слухай, брат, коні сёння ў цане,
Дык няхай там знойдуць, што ў яслях.
Хто сказаў нам, што праўда ў віне,
Выбраў слушны і праведны шлях.
 
Мочыць вусы пена цёмнага піва
Пена чорнага піва
Пена цёмнага піва
Пена чорнага піва
 
Б'е кулак па дубовым стале,
Здубіцца кулак будзь здароў!
Нам карчмар тае праўды налье,
Налівай да краёў, да краёў.
 
Мочыць вусы пена цёмнага піва
Пена чорнага піва
Пена цёмнага піва
Пена чорнага піва
 
Хай нам шмат дасталося бяды,
Хай сяброў засталася малая раць.
Кожны з іх прыцёгся сюды,
Каб панурыўшы голаў, смактаць.
 
Горкі солад пены цёмнага піва
Пены чорнага піва
Пены цёмнага піва
Пены чорнага піва
 
Дзень сядзім і сядзецьмем другі,
Хай змяняюцца ночы і дні.
Ад таго нам спакой дарагі,
Што няма за сцяною ані.
 
Тут жа маем пену цёмнага піва
Пену чорнага піва
Пену цёмнага піва
Пену чорнага піва
 
Тут такая гаворка ідзе,
Ад гаворкі да справы рукой падаць.
Станьма ўрост ды хадзем да людзей,
Паяднаецца шчыльная раць.
 
З тым, хто зьведаў пену цёмнага піва
Пену чорнага піва
Пену цёмнага піва
Пену чорнага піва
Пену цёмнага піва
Пену чорнага піва
Пену цёмнага піва
Пену чорнага піва