Заснаванне Вільні
Балада пра заснаванне Вільні, другой сталіцы ВКЛ. Словы Мацея Стрыйкоўскага, 16 ст. Інтэрпрэтацыя тэкста і адаптацыя да мелодыі Змітра Сасноўскага, музыка Стары Ольса.
На гары, там дзе замкавыя вежы,
Там раней вечны зніч палаў бязмежны,
Велькі княжа Гедымін
І дружына разам з ім
Палявалі на тура велічэзна.
Там раней вечны зніч палаў бязмежны,
Велькі княжа Гедымін
І дружына разам з ім
Палявалі на тура велічэзна.
Вельмі ўсцешаны князь сваёй здабычай,
Тур забіты ля рэчкі маляўнічай.
Пір-бяседа, страваў дым,
Мёд і піва па-за тым,
Князь на футры спачыць прылёг у звычай.
Тур забіты ля рэчкі маляўнічай.
Пір-бяседа, страваў дым,
Мёд і піва па-за тым,
Князь на футры спачыць прылёг у звычай.
Моцны сон князя ахінуў імкліва,
Воўк сталёвы выходзіць як на дзіва.
Звер завыў магутна так
Нібы зграя па лясах,
Латы воўка зіхочуць пералівам.
Воўк сталёвы выходзіць як на дзіва.
Звер завыў магутна так
Нібы зграя па лясах,
Латы воўка зіхочуць пералівам.
Гедымін зранку склікаў вайдалотаў,
Каб тлумачылі дзіўны сон употай.
“Пабудуеш горад свой,
Княства, гонар і спакой.
Вой ваўкоў – гэта слава між народаў.”
Каб тлумачылі дзіўны сон употай.
“Пабудуеш горад свой,
Княства, гонар і спакой.
Вой ваўкоў – гэта слава між народаў.”
Слухаў князь прадказанне тое ціха
Пра вяшчунства сталёвага ваўчыга.
Горад слаўны заснаваў,
Вільняй на вякі назваў
І сталіцай зрабіў Літвы вялікай.
Пра вяшчунства сталёвага ваўчыга.
Горад слаўны заснаваў,
Вільняй на вякі назваў
І сталіцай зрабіў Літвы вялікай.