Мерч

Кніга Гісторыя беларускай музычнай культуры ў 2 тамах

Кніга выдадзена ў выдавецтве "Харвест" у серыі “Неизвестная история”, заснаванай Анатолем Тарасам у 2009 годзе з мэтай абудзіць цікавасць беларусаў да роднай гісторыі і культуры. Кніга не мае адпаведных грыфаў міністэрства адукацыі, але можа прэтэндаваць на ролю першага ў Беларусі падручніка па гісторыі беларускай музыкі.
 
Кніга выйшла ў двух тамах:
І том "Гісторыя беларускай музычнай культуры: ад старажытнасці да канца ХVІІІ ст."
ІІ том "Гісторыя беларускай музычнай культуры: ХІХ - ХХІ стст."
 
І том - тэматычна і храналагічна сістэматызаванае выкладанне гісторыі беларускай музыкі ад старажытных музычных прылад да музычнай культуры ХVIII ст. Упершыню ўзняты тэмы вайсковай, сігнальнай і эпічнай музыкі, жыццё і дзейнасць на Беларусі заходнееўрапейскіх кампазітараў эпохі барока, класіфікацыя беларускіх інструментаў у замежных музеях. У кнізе каля 170 малюнкаў і фота, многія з якіх друкуюцца ўпершыню. Кніга вельмі карысна для ўсіх, хто выкладае музыку ў навучальных установах, а таксама для аматарай беларускай музыкі і гісторыі.
 
Акрамя цэлага комплексу сенсацыйных звестак па гісторыі беларускай музычнай культуры, кніга Змітра Сасноўскага - яшчэ і захапляльнае чытво, накшталт раманаў Уладзіміра Караткевіча: тут ёсць і гістарычныя загадкі, археаграфічныя даследаванні і высновы на іх падставе, а таксама відавочныя доказы таго, наколькі багатай была музычная культура беларускіх зямель - неад’емнай часткі Еўропы.
 
Змест
 
Прадмова.
Першабытнасць і перадпісьмовы перыяд. ІІ тыс. да н.э. – ІХ ст. н.э.
Музыка сярэднявечных княстваў. ІХ – сярэдзіна ХІІІ ст.
“Літоўскае” Сярэднявечча. ХІІІ – XV стст. 
Рэнесанс і ранняе Барока. XVІ – сярэдзіна XVІІ ст. 
Барока і Класіцызм. XVІІ – канец XVІІІ ст.
Дадаткі
  Гімн “Багародзіца” – загадка паходжання.
  Арнанкурт Н. “Музыка як мова гукаў” (урыўкі, пераклад).
  Іканаграфія беларускіх дудаў ХІХ-ХХ стст.
  8-моўны даведнік народных інструментаў.
Літаратура.
 
Мінск : Харвест, 2010. – 416 с.: іл. – (Неизвестная история). Цвёрдая вокладка.
ISBN 978-985-16-8482-9
Кніга на беларускай мове.
 
ІІ том - другая частка даследавання З. Сасноўскага. Кніга прысвечана асноўным падзеям і тэндэнцыям развіцця беларускага музычнага мастацтва XIX - XX стст. Некаторыя тэмы ўпершыню ўздымаюцца ў беларускай музычнай літаратуры, многія крыніцы ўпершыню ўведзеныя ў навуковы ўжытак.
 
Змест
 
Прадмова
1. Рамантызм і рэалізм. ХІХ – пачатак ХХ ст.
  Музычная эстэтыка
  Агульныя рысы музычнай культуры Беларусі ХІХ ст.
  Беларускія кампазітары ХІХ ст.
  Беларускі фальклор у творах кампазітараў беларускага паходжання
  Беларускі фальклор у творах кампазітараў небеларускага паходжання
  Інструментальная музыка
  Скрыпка
  Гітара
  Культура фартэпіяна
  Аркестравае і ансамблевае выканальніцтва
  Музычны тэатр (опера, аперэта, балет)
  Музычны тэатр у 1800–1830 гг.
  Музычны тэатр у 1831–1861 гг.
  Опера "Сялянка" С. Манюшкі
  Музычны тэатр у 1862–1917 гг.
  Народныя спевы
  Народныя інструменты
  Народныя капэлы
  Народная танцавальная культура
2. Рэспубліканскі перыяд (аўтэнтыка – масавае мастацтва – акадэмізм). ХХ ст.
  Беларуская музыка першай паловы ХХ ст.
  Беларуская савецкая опера даваеннага перыяду
  Народная музыка
  Аркестры
  Усходняя Беларусь – БССР, 1919–1939 гг.
  Заходняя Беларусь у складзе Польшчы 1921–1939 гг.
  Выдатныя музыкі беларускага паходжання першай паловы ХХ ст.
  Другая сусветная вайна
  Беларуская музыка другой паловы ХХ ст.
  Беларуская дзяржаўная філармонія
  Беларуская дзяржаўная кансерваторыя (Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі)
  Беларуская савецкая опера другой паловы ХХ ст.
  Беларускі саюз кампазітараў
  "Песняры"
  Старадаўняя музыка
  Інструментальны фальклор
  Музычная культура беларускай эміграцыі
Дадаткі
  Очерки Витебской Белоруссии. Дударь. 1892 г. Н. Я. Никифоровский (абрадныя ўрыўкі)
  Вымирающий инструмент. Е. Р. Романов (з нязначнымі скарачэннямі)
  Песенны найгрыш Г. Слаўчыка. З. Эвальд
  Крылападобныя гуслі беларусаў. А. А. Чумакоў
Літаратура
 
Мінск : Харвест, 2012. – 336 с.: іл. – (Неизвестная история). Цвёрдая вокладка.
ISBN 978-985-18-0772-3
Кніга на беларускай мове.
 
Набыць кнігі (друкаваны асобнік): staryolsa.official@gmail.com