Пачалося усё з рэканструкцыі беларускіх калядных абрадаў, з якімі пазнаёмілі гледачоў удзельнікі этнічнага клуба “Зюзя Club”, а потым на сцэну выйшаў вядомы ў Беларусі і за яе межамі гурт сярэднявечнай беларускай музыкі “Стары Ольса”. Прыгожая музыка, мілагучная мова, цудоўныя тэксты і цёплая сяброўская атмасфера. Музыка кранула кожнага, ў зале не засталося абыякавых: хтосьці спяваў разам з выканаўцамі, хтосьці танчыў разам з дзяўчынамі, апранутымі ў сярэднявечныя строі, хтосці ў далоні пляскаў. Гэта была не проста вечарына з добрай музыкай і спевамі, а магчымасць больш даведацца аб беларускіх сярэднявечных традыцыях, бо музыкі не толькі гралі, але і шмат чаго цікавага распавядалі.
Як адзначыў Віктар Клімус – адзін з заснавальнікаў клуба этнічнай культуры “Зюзя Club” : “Гэта ўжо другая вечарына ў межах “Зюзя Club”, але па сутнасці гэта найбольш паспяховае наша мерапрыемства. Мы запрасілі вельмі вядомы гурт і людзі прыйшлі, бо ім цікава беларусская культура, а якаснага фальклору ў Берасце усё ж такі не хапае. Я ўпэўнены што было цікава глядзець нашу рэканструкцыю беларускіх калядных обрадаў, што людзі будуць ведаць пра свае традыцыі і культуру трохі больш.
А калі музыкі зрабілі перапынак на 15 хвілін, усім хто прысутнічаў у зале была прапанавана каладная варажба на саломке. У гэты ж час кожны хто меў жаданне мог падыйсці да Зміцера Сасноўскага па аўтограф, набыць дыскі гурта, альбо зрабіць фотаздымак з яго ўдзельнікам.
Пасля канцэрта карэспандэнт Віртуальнага Брэста пагутарыла з удзельніцай гурта Марыяй Шарый.
– Чаму гурт выконвае менавіта сярэднявечную беларускую музыку?
– Па першае таму, што Зміцер гісторык і з яго ўсё пачалося. Ён захапіўся старадаўнімі інструменамі, стаў іх збіраць і першы свій дыск запісаў адзін. А потым прыйшло жаданне усе інструменты пачуць разам, так паступова знайшліся і астатнія удзельнікі гурта.
– Вы ўсе граеце на некалькіх музычных інструментах, ці вы усе маеце музычную адукацыю?
– Толькі два ўдзельніка гурта маюць музычную адукацыю, усе астатнія папросту так захапіліся старадаўняй музыкай і інструментамі, што вучыліся граць самі.
– Як вы знаходзіце матэрыял для новых песень і музычных кампазіцый?
virtual.brest.by