У ноч з 6 на 7 ліпеня на радзіме М.К. Агінскага ў Залессі адбудзецца штогадовае святкаванне Купалля. Свята распачнецца з урачыстага шэсця а 20.00 і прадоўжыцца да 3-й гадзіны ночы. Вас чакаюць купальскія абрады, майстар-клас па сярэднявечных і народных танцах, пляценне вянкоў, скокі праз вогнішча, мноства забаў для дзяцей і дарослых, флэшмоб, горад майстроў, розныя смакоцці, вогненнае шоў, гурт Стары Ольса з вялікай праграмай, дыскатэка да раніцы.
Арганізатары абяцаюць добрае надвор’е і душэўную атмасферу сапраўднага Купалля!)
Месца правядзення: паркавая зона дома культуры
Пачатак: 20.00
Кошт квіткоў: 50 000 (дзецям да 10 год уваход вольны)
Тэл. для даведак: 8(0159) 29231, +37529 346 98 88
Як даехаць:
- на аўто: па трасе Р28 (Мінск – Трабуцішкі) з Мінска (праз Ждановічы ў бок Маладзечна) да Залесся, адлегласць каля 105 км;
- на чыгуначным транспарце: цягнік з Мінску (Мінск-Гудагай) і дзізель-цягнік з Маладзечна (Маладзечна – Гудагай/Ашмяны/Смаргонь) да ст. Залессе. Да Маладзечна можна даехаць на электрычцы, якія адпраўляюцца з Мінска кожную гадзіну.
Расклад цягнікоў можна спраўдзіць тут:
- па станцыі Мінск Пасажырскі
- па станцыі Маладзечна
- па станцыі Залессе