Фестываль праводзіцца з 2009 года ў музеі народнай архітэктуры і побыту “Строчыцы”, мэтай якога з’яўляецца адраджэнне і захаванне нацыянальных традыцый. Грошы ад мерапрыемства дапамагаюць музею падтрымліваць найвялікшую ў Беларусі калекцыю вясковай драўлянай архітэктуры XVIII-XX стагоддзяў.
Аснову музычнай праграмы, як і ў мінулыя гады, складуць лепшыя беларускія фолк-калектывы, а таксама замежныя госці: эстонскі фолк-гурт Trad Attack!, Dzikie Jablka з Польшчы, гарачыя ўкраінскія фолк-рокеры Дримба Да Дзига, Стары Ольса, Альтанка, Ягорава гара, Vuraj, фолк-металёвы Znich, Іван Кірчук (Троіца) з прэзентацыяй монаспектаклю "Споведзь пад стрэхамі".
Істотным складнікам "Камяніцы-2015" будзе вялікі кірмаш нацыянальнай культуры з народнымі рамёствамі, танцамі, гульнямі і выставамі. Акрамя гэтага на фестывалі будзе працаваць другая сцэна, дзе выступяць студэнцкія і аматарскія фолк-калектывы.
Час правядзення фестывалю – з 12.00 да 22.00
КВІТКІ:
- дарослыя - 100 000
- школьнікі да 12 год – 50 000
- дашкольнікі, а таксама наведвальнікі ў поўным варыянце нацыянальнага строю (ад галаўнога ўбора да абутку) – БЕСКОШТНА!
Кропкі продажу:
Анлайн-продаж ByCard
Касы ByCard
Касы музея “Строчыцы”
Інфалінія: (044) 517 08 12
Суполкі фестывалю ў сацыяльных сетках: ВКонтакте, Facebook
ЯК ДАЕХАЦЬ:
- на аўто – з Менску ад МКАД 7 км на паўднёвы-захад да в. Азярцо. Каардынаты GPS: 53.8203, 27.3639
- аўтобусам – прыгададны маршрут №203/203Э "АС Паўднёва-Заходняя - Музей народнай архітэктуры і побыту":
Адпраўленні ад АС Паўднёва-Заходняя:10:15, 11:05, 11:30, 11:55, 12:20, 12:45, 13:10, 13:35, 14:00, 14:29, 14:55, 15:20, 15:40, 15:55, 1615, 16:40, 17:05, 17:30, 18:00, 18:25, 18:50, 19:15, 19:40, 20:05, 20:30, 20:55, 21:20, 21:45, 22:10, 22:40
Адпраўленні ад Музея
10:46, 11:40, 12:05, 12:30, 13:03, 13:20, 13:45, 14:10, 14:40, 15:30, 15:32, 15:55, 16:20, 16:28, 16:50, 17:15, 17:40, 18:10, 18:35, 19:00, 19:25, 19:50, 20:15, 20:40, 21:05, 21:30, 22:00, 22:20, 22:45, 23:10
ДАДАТКОВЫ ТРАНСПАРТ!
Бясплатныя аўтобусы ад станцыі метро “Малінаўка”: з 11:30 да 14:00, а таксама з 18:00 да 23:00 з інтэрвалам 15-20 хвілін, з 14:00 да 18:00 – 50-60 хвілін.