Другі фестываль “Карчма” мае адбыцца 12-13 верасня ў в. Гіравічы Валожынскага раёна (35 км ад Мінска) дзеля захавання і падтрымання належнага стану гістарычнай карчмы XVII – XVIII стагоддзяў. Будынак зазнаў на сваім веку безліч незвычайных падзеяў, сярод якіх – побыт ад’ютанта Напалеона, адпачынак паўстанцаў Каліноўскага, захоп жандарамі пісьменніка і тэрарыста Барыса Савінкава. Карчма знаходзіцца непадалёк ад тагачаснага Лас-Вегаса – славутага мястэчка Ракава, знакамітага ў 20-30-я гады сваім кантрабандысцкім жыццём.
Сёння будынак карчмы патрабуе неадкладнай кансервацыі. Жыхары вёскі сваімі намаганнямі прыбіраюць тэрыторыю, але гэтага недастаткова, і карчма працягвае руйнавацца.
ФЕСТЫВАЛЬ ЗАПРАШАЕ ДА ЎДЗЕЛУ І СУПРАЦОЎНІЦТВА:
• добраахвотнікаў у працы па карчме і падрыхтоўкі сцэны;
• спецыялістаў па рэкламе ў сацыяльных сетках;
• артыстаў і музыкаў (удзел у канцэрце);
• кіроўцаў з транспартам;
• кухараў і дапаможных кухонных працаўнікоў;
• ахову.
ШАНУЮЦЦА ЎСЕ АДДАНЫЯ НЕЗАЛЕЖНА АД ПЕРАКАНАННЯЎ І МОВЫ!
Заяўкі і рэгістрацыя ўдзельнікаў:
Зміцер Сасноўскі – zsasnouski@tut.by;
Марыя Рагалевіч – +37544 5779089.
Фестывальная старонка “Укантакце”, Facebook