Фестываль беларускай музыкі прымеркаваны да дня восеньскага раўнадзенства. Назва фестывалю бярэ выток з народнай традыцыі. Багач – восеньскае свята заканчэння збору ўраджаю. У гэты дзень нашы продкі падводзілі вынікі сваёй летняй дзейнасці, ацэньвалі сабраны ўраджай i дзякавалі багам i духам за дапамогу.
Па традыцыі на Багач у лубок збіралася жыта з усёй вёскі па жмені, устаўлялася i запальвалася свечка, якая сімвалізавала сонца. Пасля лубок з запаленай свечкай абносілі па ўсёй вёсцы пры ўдзеле ўсіх жыхароў. Узяць удзел у зборы жыта ў Багач азначала падзяку багам за ўраджай, а значыць, і надзею на тое, што наступны ўраджай будзе не горшым.
Гэтае восеньскае свята з’яўляецца адметнасцю беларусаў, бо падобнай i багатай абраднасцi ў гэты дзень у суседнiх народаў няма.
Святкаваць Багач будуць:
- СТУДЭНЦКАЕ ЭТНАГРАФІЧНАЕ ТАВАРЫСТВА
- ROKASH (неафолк-рок)
- СТАРЫ ОЛЬСА (гурт сярэднявечнай беларускай музыкі)
- IRDORATH (фэнтэзі-фолк)
Кожны з удзельнікаў падсумуе сваю творчую дзейнасць за сёлетні год і выканае найлепшыя кампазіцыі!
Фестывальная старонка ў сацыяльных сетках: Вконтакте, Facebook
МЕСЦА ПРАВЯДЗЕННЯ: Мінск, клуб Рэ:Паблік (Прытыцкага, 62).
- Клуб "RE:PUBLIC" (каса працуе: 14.00-20.00, +375-29-110-35-35)
- Пераход ст. метро Я. Коласа
- Пераход ГУМ
- Касы горада
Квіткі анлайн:
- kvitki.by
- ticketpro.by
- kassy.by
- bycard.by
- bezkassira.by
200 000 — танцпляц папярэдне
250 000 — танцпляц у дзень імпрэзы
300 000 — месца за столікам (продаж толькі ў касе клуба)
Інфалінія: +37529 141 94 97