У першым форуме такога маштабу, прысвечанаму гісторыі Вялікага Княства Літоўскага прынялі удзел больш за 140 навукоўцаў-гісторыкаў, грамадскіх дзеячаў Беларусі, Расіі, Літвы, Польшчы, Украіны, Чэхіі, Малдовы і інш.
На адкрыцці канферэнцыі была арганізавана выстава-продаж літаратуры па гісторыі ВКЛ, выстава слуцкіх паясоў. Пленарнае пасяджэнне завяршылася яркім дакладам загадчыка гістарычнага музея Дукорскага маёнтка, кіраўніка гурта "Стары Ольса", прысвечанаму гісторыі музыкі ВКЛ XVI-XVII стст. Даклад суправаджаўся жывым выступам гурта "Стары Ольса".