Навіны
16.11.2015

Суботні ранак з гуртом Стары Ольса ў эфіры ОНТ

14 лістапада напярэдадні сольнага канцэрта ў Мінску гурт “Стары Ольса” завітаў у студыю праграмы тэлеканата ОНТ “Наше утро”.

Прыхільнікам творчасці заўсёды цікавае жыццё гурта за кулісамі: як жывуць, як гастралююць, чым захапляюцца, чым вячэраюць і г.д.
У суботнім інтэрв’ю Зміцер Сасноўскі і Сяргей Тапчэўскі падзяліліся рэцэптамі традыцыйных “ольсаўскіх” страваў і паразмаўлялі з вядучымі Яўгенам Булкай і Вольгай Багатыровай пра гурт, сярэднявечныя традыцыі, беларускую культуру, кухню.

Нагадаем, пачуць ужывую гурт “Сары Ольса” можна на бліжэйшых канцэртах 26 лістапада ў Маладзечна і 27 лістапада ў Гомелі.