Новы альбом ужо даступны на музычных сэрвісах!
"Вада, хмель і солад" - гэта грунтоўная праца цягам апошніх некалькіх год. Воляй лёсу, розных сустрэчаў і знаходак збіраўся матэрыял, апрацоўваўся і выкрышталізоўваўся падчас канцэртаў. І ўрэшце запісаны ў студыі. Застолле - гэта мастацтва! Высакароднасць стасункаў, шчырыя сябры, узнёслы настрой, сумесныя спевы і танцы, выбрыкі і прыгоды, цудоўныя краявіды і вогнішча, смаката на вугельчыках і старадаўняе пітво! Нашы продкі былі вельмі здатныя да застолляў, мелі добры густ і імпэт да іх. Вада, хмель і солад - тры неабходныя складнікі самага старога, сапраўднага і любімага ўсімі напою - піва, якое аб’ядноўвае ўсе саслоўі, усе народы і ўзросты. У гэтым альбоме мы паспрабавалі аднавіць дух старадаўніх застолляў: жартоўныя спевы, рэлігійныя, ваярскія, баладныя і, вядома ж, спевы пра пітво.
"Гой-гой, сядзем у кола ды вясёла
Выпівайма, размаўляйма,
Пра усё забудзем,
Хай нам добра будзе!"
Ілля Кубліцкі (цыстры)
Алесь Чумакоў (вакал, гуслі, рэбек, сярэднявечныя жалейкі, колавая ліра)
Марыя Шарый (флейты, сярэднявечныя жалейкі)
Зміцер Сасноўскі (дуды, вакал)
Сяргей Тапчэўскі (барабаны, перкусія, тромбамарына, бэк-вакал)
Аляксей Войцех (барабаны, перкусія)
Віталь Кулеўскі (бэк-вакал)
Запіс - студыя Sunflowers, Віталь Кулеўскі
Звядзенне і мастэрынг - Siarhiej Szloma Łabandziewski
Вокладка - Дзяніс Ліхалап