Гісторыя яго з'яўлення
Серыя "Беларуская музычная калекцыя" задумана яе заснавальніцай Арынай Вележ (Вячорка) як 12 музычных альбомаў аб’яднаных агульнай ідэяй - лепшае са старадаўняй і сучаснай класічнай і фальклорнай музыкі. "Беларуская музычная калекцыя" вынікла пасля альбомаў-зборнікаў "Легенды Вялікага Княства" (2001, 2002) і "Старажытная зямля" (2005), ініцыятаркай якіх таксама была Арына. Зборнік "Музыка Вялікага Княства Літоўскага" распачаў серыю, стаў першым яе выданнем. Друкаваўся на дысках з буклетам. У музеі гурта ёсць адзін асобнік, які ласкава падараваў дызайнер Віталь Раковіч. Арына была заснавальніцай сучаснага рыцарскага руху ў Беларусі і кіраўніцаю рыцарскага клубу "Вялікае Княства", арганізатаркай дзіцячага летніку "Грунвальд", першага рыцарскага турніру ў Лошыцкім парку, першых выправаў на турніры ў Польшчу і Чэхію. Арына пазнаёміла музыкаў Старога Ольсы паміж сабой і была першай прадзюсаркай гурта. Ладзіла дзясяткі канцэртаў старадаўняй і фальклорнай музыкі, адраджала беларускае школьніцтва і яшчэ шмат што. Адна з вялікіх жанчынаў нашага часу.
Што ў зборніку
Зборнік складзены паводле старабеларускіх гістарычных матэрыялаў і прэзентуе асноўныя часткі музычнай культуры ВКЛ: - рыцарскі эпас (песні рыцараў і шляхты), - камерную музыку (творы прыдворных музыкаў), - духоўную музыку (рэлігійныя гімны і псальмы), - народную музыку (фальклор) і - гарадскую музыку (танцы са зборнікаў XVI ст.). Усе творы грунтуюцца на гістарычных крыніцах, іх рэканструкцыя мае навуковы падмурак. Пры выкананні выкарыстаны копіі інструментаў XV-XVIII стст.: беларускія дуды, лютні, шалмеі, гуслі, колавая ліра, барабаны і інш.
Рыцарскі эпас
Песнь а Будзіне XVII ст.
Грунвальдская бітва XVII ст.
Пахвала Вітаўту XVII ст.
Рыцарства сышлося XVII ст.
Песнь а Будзіне XVII ст.
Грунвальдская бітва XVII ст.
Пахвала Вітаўту XVII ст.
Рыцарства сышлося XVII ст.
Камерная музыка
Фаварыт XVII ст.
Прысвячэнне А. Рымшу XVII ст.
Гальярда-балет XVII ст.
Рэвель XVII ст.
Фаварыт XVII ст.
Прысвячэнне А. Рымшу XVII ст.
Гальярда-балет XVII ст.
Рэвель XVII ст.
Духоўная музыка
Багародзіца XVII ст.
Песнь монаршэ вечнэму XVII ст.
Багародзіца XVII ст.
Песнь монаршэ вечнэму XVII ст.
Народная музыка
Песня а князю Вітаўце XVII ст.
Абарона Крычава XVII ст.
Рыцар байда XVII ст.
Ў каралеўскім войску XVII ст.
Песня а князю Вітаўце XVII ст.
Абарона Крычава XVII ст.
Рыцар байда XVII ст.
Ў каралеўскім войску XVII ст.
Гарадская музыка
Танец дворны XVII ст.
Куранта XVII ст.
Віва XVII ст.
Прывітальны танец XVII ст.
Танец дворны XVII ст.
Куранта XVII ст.
Віва XVII ст.
Прывітальны танец XVII ст.