Навіны
19.07.2020

Жывы канцэрт на адкрытым паветры ў Мінску

Першы сольны канцэрт пасля месяцаў перапынку!
Гурт "Стары Ольса" запрашае на жывы канцэрт на адкрытым паветры ў цэнтры Мінска. Гэта будзе не проста канцэрт, а сярэднявечны пір. У нядзелю 2 жніўня, дворык Lidbeer бару Цёмны.

"У бягучых падзеях нам усім патрэбная крыніца добрага настрою, - кажа лідар гурта Зміцер Сасноўскі. - Пір заўжды прадугледжваў сумесныя спевы, танцы, добрыя напоі, шчырыя размовы і узнёслы настрой. Такую атмасферу мы і пастараемся стварыць 2 жніўня. Разам з тым, мы клапоцімся пра тое, каб канцэрт прайшоў максімальна бяспечна. Настрою свята гэта не перашкодзіць!”
 
 
У продажы ўсяго 150 квіткоў.
2 жніўня, 18:00
Дворык Lidbeer Bar Цёмны
(пр. Незалежнасці, 58)

КВІТКІ АНЛАЙН

КВІТКІ БЕЗ КАМІСІІ (папяровыя):
- сетка бараў Lidbeer (Незалежнасці, 58; Кульман, 1; Я.Коласа, 37; Маркса, 20)
- без камісіі і са зніжкай 10%: крама Наша піва (ГЦ Манетка, Камароўка)