"Прывітанне, сябры. Мы, гурт "Стары Ольса", - лаўрэаты Нацыянальнай музычнай прэміі Рэспублікі Беларусь. Пасля таго, як дзяржава пачала адкрыты генацыд свайго ж народу, мы лічым за ганьбу мець узнагароды ад такой дзяржавы. І таму статуэтку і грамату мы прынеслі аддаць і пакінуць у міністэрстве культуры назаўжды."
Гурт атрымаў прэмію ў 2012 годзе ў выглядзе бронзавай статуэткі, дыплома і грашовай прэміі. Матэрыяльныя атрыбуты былі пакінутыя на ганку Міністэрства культуры ў Мінску. Грашовую частку гурт перадаў пацярпелым сябрам.
Падтрымаць пацярпелых і сем'і загінуўшых падчас мірных пратэстаў у Беларусі. Арганізатар збору - зарэгістраваная некамерцыйная арганізацыя "Belarusi Ameriki Inc" (Мінеапаліс, ЗША).