Штурм замка Пулен

Словы Змітра Сасноўскага паводле гістарычных крыніц. Музыка - Стары Ольса.

1. За Альгерда старымі часамі
Крыжаносцаў атрад уварваў,
Замак Пулен стальнымі кляшчамі
У аблогу смяротную ўзяў.
На чорных крыжах лютасці жах,
Людзі ў замак імкліва бягуць,
Старых і малых, дзетак усіх
У фартэцыю маці нясуць.

2. Замак Пулен літвіны бароняць,
Там кіруе магутны ваяр -
Князь Маргеры, дзве тысячы вояў
Адбіваюць бясконцы пажар.
І тысячы раз мячом рубіць князь
Каля брамы, на вежах, сцянах,
Адкідвае штурм, б’ецца як тур,
Але менее моцы ў руках.

3. Катапульты, тараны, гарматы
Праламілі вялізны прагал,
Кнехты ломяцца, бразгаюць латы,
Там літвінавых трупаў завал.
Да рабства ісці не па жыцці,
Скарб літвіны пачалі паліць,
Дзядоў і кабет, дзетак услед
І сябе вырашаюць забіць.

4. Не засталі прытомным нікога,
Немцы ў Пулен зайшлі нежывы,
Не чакалі захопу такога,
Замак мёртвы стаяў назаўжды.
Літвіны спрадвек як страшны грэх
Не прымалі рабоўніцкі лёс,
Каб ганьбы не мець у гонар і смерць
Без сумніваў, пакут і бяз слёз.




Падзялiцца: