Experty.by: Stary Olsa "Santa Maria"

Experty.by: Stary Olsa "Santa Maria"

Меркаванні штатных экспертаў.
Сергей Будкин

оценка: 9,00

Пры ўсёй сівізьне матэрыялу, "Ольса" падаў яго з абсалютна рокавым драйвам (і гэта ўжываючы выключна старадаўнія інструмэнты!). "Santa Maria" ані разу не прытамляе, а часам гайдае куды больш за ўласна рокавыя ды электронныя рэчы. Тут варта пяяць хвалу ня толькі музыкам за іх бездакорнае валоданьне інструмэнтамі ды гнуткае музычнае мысьленьне, але і тым, хто гэты альбом пісаў ды зводзіў (Віталь Кулеўскі ды Анатоль Шаўцоў). З дапамогай іх гэты запіс ня нудзіць і не прытамляе, а дыхае і пульсуе. Выглядае, што наступны альбом "Ольсаў" з рыцарскімі сьпевамі будзе яшчэ больш жывым і драйвовым. У чаканьні!

Егор Цывилько

оценка: 8,00

"Стары Ольса" працягвае несці сваю культурную і асветніцкую місію. Новы альбом раскрывае неабсяжныя багацці "Полацкага сшытку", хоць ёсць тут дзве сярэднявечныя песні, словы да якіх уласнаручна (і выдатна!) пераклаў на беларускую сам Зміцер Сасноўскі. Творчая дзейнасць гурта не можа не выклікаць павагі ў любога аматара беларушчыны і беларускай музыкі. "Стары Ольса" будуе мост паміж нашым гістарычным мінулым і сумнай сучаснасцю, дапамагаючы ствараць з "тутэйшых" сапраўдных беларусаў. Пры гэтай асветніцкай нагрузцы ўласна творчасці гэта не замінае, што цудоўна. Альбом абсалютна на еўрапейскім узроўні для падобнай музыкі. На жаль, канкурэнтаў для гурта ў нас зусім не шмат.

Дмитрий Подберезский

оценка: 8,00

Група відавочна выйшла на зайздросна стабільны ўзровень, калі кожная новая праграма ўспрымаецца як дадзенасьць. Нездарма Зьміцер Сасноўскі падкрэсьліў: "Я лічу, што атрымаўся добры сярэднявечны рок-н-рол". Насамрэч, ужо першы нумар альбому "Ave Maria" – гэта, па сутнасьці, песьня, заснаваная на выразнай рокавай рытмавай структуры. І менавіта рокавасьць прысутнічае тут нават у балядных кампазыцыях не як зьнешняя прыкмета, а як унутраны эмацыйны элемэнт. І калі ўзяць пад увагу, што многія гэтыя творы ў свой час былі своеасаблівай пап-музыкай, дык мы маем дачыненьне да сумленна вызначанай праграмы, якая атрымала годнае ўвасабленьне. Адно што, як падалося, недзе ў сярэдзіне альбому просіцца нейкі нечаканы зноў жа эмацыйны выбух, якім магла быць яшчэ адна п’еса з вакалам.

Александр Чернухо

оценка: 7,00

"Стары Ольса" – это бренд, который однозначно находится в лидерах сферы реконструкции средневековой музыки. "Santa Maria" звучит отлично и вопросов к музыкантам-исполнителям быть не может. Но "Santa Maria" звучит так же, как и предыдущие работы коллектива: ничуть не хуже, но и ничуть не лучше. И тут есть вопросы уже к творческой составляющей. Музыканты отмечали, что впервые продюсировали пластинку самостоятельно, а явных изменений в музыке коллектива не произошло. Надо ли это, другой вопрос. Можно назвать "Santa Maria" фиксацией накопившегося материала без претензии на оригинальность: в такой ипостаси пластинка действительно хороша.

Дмитрий Безкоровайный

оценка: 6,00

На первом после почти 5-летней паузы альбоме "Стары Ольса" не стал экспериментировать, а сделал ставку на наработанный "фирменный стиль" – средневековые мелодии в тщательной реконструкции с хорошим звуком. Открывает диск атмосферная баллада "Ave Maria", а закрывает в каком-то смысле синонимичная “Маці каралева” (она же “Santa Maria”). Между ними 11 инструментальных композиций, которые, при всем профессионализме коллектива, постепенно сливаются в один массив. 2-3 ярких песни могли бы с легкостью решить эту проблему, но их нет. Что ж будем ждать обещанный вскоре альбом с менее "классическим" подходом.

Олег Климов

оценка: 5,00

Я совсем запутался в творчестве этой команды – со всех сторон замечательной, но как-то все меньше становится песен. А так все по-прежнему – ренессанс, новодел стареньких и очень стареньких произведений. Быть может, снова показалось, но команда стала копать глубже и обустраивать вырытый окоп основательней. Вообще весь альбом представляет собой одну линию укреплений из треков внушительных, гранитных, солидных, "легкомысленным" форпостом служит лишь композиция "Ave Maria". При всех вышеизложенных достоинствах работы, это самая скучная пластинка в дискографии "Ольсы".

Тэкст: experty.by


Падзялiцца: