Навіны
16.04.2020

Альбом Medieval Classic Rock даступны на лічбавых пляцоўках

Альбом кавер-версій класічных рок-хітоў Medieval Classic Rock, выдадзены ў 2016 годзе ў Амерыцы, стаў даступны на сусветных музычных сэрвісах.
Гурт "Стары Ольса" доўга і аддана служыць гістарычнай музыцы і вывучэнню традыцый, зрабіў шмат даследванняў і пошукаў. На рахунку гурта 10 студыйных альбомаў, 3 канцэртных і 1 аўдыёспектакль. І вось у 2014 годзе прапанова аднаго з тэлешоў выканаць баладу "One" Metallica. Потым 2 мільёны праглядаў у YouTube. Новыя прапановы і новыя версіі. Лісты з усяго свету з просьбамі выканаць на старых інструментах іншыя легенды рока. Выбар твораў праз галасаванне ў інтэрнэце. Збор сродкаў на запіс і выданне альбома з дапамогай краўдфандынгу і прэзентацыя ў Сан-Францыска.

Medieval Classic Rock – гэта ўнікальнае гучанне сусветна вядомых твораў, сярэднявечны дух класічных мелодый рока.

Medieval Classic Rock - гэта новае жыццё старых мелодый, пераствораных на незвычайных інструментах, што няўмольна прыводзіць да ўзнікнення новых эмоцый і новай "старой" энергетыкі.
 
 
Highway to Hell – AC/DC
Another Brick in the Wall, Pt. 2 – Pink Floyd
Californication – Red Hot Chili Peppers
A Hard Day’s Night – The Beatles
One – Metallica
Child in Time – Deep Purple
Ob-La-Di, Ob-La-Da (instrumental) – The Beatles
Iron Man – Black Sabbath
Ai Vis Lo Lop / Smells Like Teen Spirit (instrumental) – Trad. / Nirvana