Прэзентацыя новага сінгла праз тыдзень

Прэзентацыя новага сінгла праз тыдзень

"Штурм замка Пулен" - наш новы сінгл, які нарадзіўся ў няпросты час. Песня распавядае пра ўнікальную падзею ў гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, што адбылася ў 1336 годзе. Жыхары і абаронцы замка Пулен палічылі за лепшае загінуць і страціць усё, чым патрапіць у палон, жыць рабамі і аддаць сваіх дзяцей на выхаванне крыжакам. Песня пра гонар і нязломнасць духу нашых продкаў.
Выказваем вялікую падзяку нашым амерыканскім сябрам Энджы і Тоні Куен за падтрымку ў выданні сінгла.
 
У чацвер 12 лістапада на YouTube канале гурта мы прэзентуем наш новы рэліз. Націскайце званочак, каб не прапусціць.
 


Падзялiцца: