Стары Ольса на Фолк-фэст у Мінску. Уваход вольны!

Стары Ольса на Фолк-фэст у Мінску. Уваход вольны!

Вялікі фолк-фэст у Мінску – у гэтую пятніцу 11.09! Уваход вольны!

"Стары Ольса", Irdorath, Vuraj, Lity Taler
зайграюць канцэрт у клубе Re:Public увечары пятніцы. Прыйсці на канцэрт можа кожны ахвотны, квіткі набываць не трэба.

Фолк-фэст працягне серыю бясплатных канцэртаў беларускіх музыкаў для жыхароў горада, распачатую ў мінулую пятніцу.

Пры жаданні канцэрт можна падтрымаць: donationalerts.com/r/nasdzien ці праз PayPal Tradycyja.by@gmail.com. Данаты пойдуць на пакрыццё выдаткаў на гук, святло, персанал; калі збярэцца больш, частка пойдзе музыкам, частка - калегам па творчым цэху, якім стала складаней ў цяперашняй сітуацыі.

Актуальная інфармацыя і інфалінія: t.me/nashdzien

11 верасня, 18.30
клуб Re:Public (Прытыцкага, 62)
Уваход вольны

Для тых, у каго не атрымліваецца быць на канцэрце ўжывую, альбо Вы жывеце па-за межамі Мінска і Беларусі, наладжана прамая транляцыя канцэрта. Далучайцеся! Перадрук люта вітаецца!


Падзялiцца: