Навіны
18.03.2020

Важныя навіны пра бліжэйшыя канцэрты

Дарагія сябры, зараз час паберагчы сябе і тых, хто побач. Таму гурт "Стары Ольса" вырашыў правесці лекцыю-канцэрт да Дня старадаўняй музыкі толькі ў фармаце анлайн, а прэм'еру батлейкі перанесці на іншую дату, калі небяспека сыйдзе.
Спецыяльна даДня старадаўняй музыкі "Стары Ольса" падрыхтаваў лекцыю-канцэрт. Упершыню Беларусь далучаецца да еўрапейскай ініцыятывы па папулярызацыі гістарычнай музычнай спадчыны Еўропы. Штогод 21 сакавіка па ўсім свецеадначасова адбываюцца канцэрты і фестывалі старадаўняй музыкі. Сёлета святкаванне пройдзе ў 37 краінах, большасць з іх будзе прэзентавана онлайн.

У праграме лекцыі:
- экскурс у гісторыю музыкі эпохі Сярэднявечча і Рэнесансу ў Беларусі,
- старадаўнія інструменты,
- творы кампазітараў Рэнесанса і ранняга барока, а таксама творы з нотных зборнікаў 13-17 стст.
Арганізатар мерапрыемства: школа мастацтваў "Арт-квартал".

У клопаце пра слухачоў гурт "Стары Ольса" раіць застацца дома і святкаваць Дзень старадаўняй музыкі анлайн. 21 сакавіка ў 19:00па беларускім часе глядзіце прамую трансляцыю канцэрта на YouTube канале гурта. Трансляцыя бясплатная і даступная з любой кропкі свету. Націскайце званочак пад відэа, каб не прапусціць. Таксама трансляцыя даступна на старонцы гурта ў Facebook: глядзець тут.
 
У дзень канцэрта зала будзе зачыненая. Калі ласка, хто зарэгістраваўся на сустрэчу, заставайцеся дома, дзяліцеся спасылкай з сябрамі і глядзіце анлайн. Можна каментаваць, задаваць пытанні ў чаце трансляцыі.

Прэм'ера БАТЛЕЙКІ пераносіцца. Дата пакуль застаецца адкрытай. Але мы абавязкова пакажам вам наш тэатр, калі небяспека сыйдзе. Верым, што гэта адбудзецца хутка!
Усе набытыя квіткі будуць дзейсныя на новую дату. Калі вы вырашыце здаць квіток, гэта можна зрабіць праз сайт, дзе набывалі, альбо звяртайцеся да арганізатара: +37529 649-08-88.

З павагай,
Стары Ольса