Зборнік "Музыка Вялікага Княства Літоўскага" на лічбавых пляцоўках

Зборнік "Музыка Вялікага Княства Літоўскага" на лічбавых пляцоўках

Тэматычны зборнік "Музыка Вялікага Княства Літоўскага" 2007 году з серыі "Беларуская музычная калекцыя" з'явіўся на лічбавых пляцоўках.

ГІСТОРЫЯ ЯГО З'ЯЎЛЕННЯ

Серыя "Беларуская музычная калекцыя" задумана яе заснавальніцай Арынай Вележ (Вячорка) як 12 музычных альбомаў аб’яднаных агульнай ідэяй - лепшае са старадаўняй і сучаснай класічнай і фальклорнай музыкі. "Беларуская музычная калекцыя" вынікла пасля альбомаў-зборнікаў "Легенды Вялікага Княства" (2001, 2002) і "Старажытная зямля" (2005), ініцыятаркай якіх таксама была Арына. Зборнік "Музыка Вялікага Княства Літоўскага" распачаў серыю, стаў першым яе выданнем. Друкаваўся на дысках з буклетам. У музеі гурта ёсць адзін асобнік, які ласкава падараваў дызайнер Віталь Раковіч.

Арына была заснавальніцай сучаснага рыцарскага руху ў Беларусі і кіраўніцаю рыцарскага клубу "Вялікае Княства", арганізатаркай дзіцячага летніку "Грунвальд", першага рыцарскага турніру ў Лошыцкім парку, першых выправаў на турніры ў Польшчу і Чэхію. Арына пазнаёміла музыкаў Старога Ольсы паміж сабой і была першай прадзюсаркай гурта. Ладзіла дзясяткі канцэртаў старадаўняй і фальклорнай музыкі, адраджала беларускае школьніцтва і яшчэ шмат што. Адна з вялікіх жанчынаў нашага часу.

ШТО Ў ЗБОРНІКУ

Зборнік складзены паводле старабеларускіх гістарычных матэрыялаў і прэзентуе асноўныя часткі музычнай культуры ВКЛ:
- рыцарскі эпас (песні рыцараў і шляхты),
- камерную музыку (творы прыдворных музыкаў),
- духоўную музыку (рэлігійныя гімны і псальмы),
- народную музыку (фальклор) і
- гарадскую музыку (танцы са зборнікаў XVI ст.).
Усе творы грунтуюцца на гістарычных крыніцах, іх рэканструкцыя мае навуковы падмурак. Пры выкананні выкарыстаны копіі інструментаў XV-XVIII стст.: беларускія дуды, лютні, шалмеі, гуслі, колавая ліра, барабаны і інш .

СЛУХАЦЬ НА ЛІЧБАВЫХ ПЛЯЦОЎКАХ

Рыцарскі эпас

Песнь а Будзіне XVII ст.
Грунвальдская бітва XVII ст.
Пахвала Вітаўту XVII ст.
Рыцарства сышлося XVII ст.

Камерная музыка

Фаварыт XVII ст.
Прысвячэнне А. Рымшу XVII ст.
Гальярда-балет XVII ст.
Рэвель XVII ст.

Духоўная музыка

Багародзіца XVII ст.
Песнь монаршэ вечнэму XVII ст.

Народная музыка 
Песня а князю Вітаўце XVII ст.
Абарона Крычава XVII ст.
Рыцар байда XVII ст.
Ў каралеўскім войску XVII ст.

Гарадская музыка

Танец дворны XVII ст.
Куранта XVII ст.
Віва XVII ст.
Прывітальны танец XVII ст.

 


Падзялiцца: