Жывы канцэрт на адкрытым паветры ў Мінску

Жывы канцэрт на адкрытым паветры ў Мінску

Першы сольны канцэрт пасля месяцаў перапынку!

Гурт "Стары Ольса" запрашае на жывы канцэрт на адкрытым паветры ў цэнтры Мінска. Гэта будзе не проста канцэрт, а сярэднявечны пір. У нядзелю 2 жніўня запрашаем у дворык Lidbeer бару Цёмны.

"У бягучых падзеях нам усім патрэбная крыніца добрага настрою, - кажа лідар гурта Зміцер Сасноўскі. - Пір заўжды прадугледжваў сумесныя спевы, танцы, добрыя напоі, шчырыя размовы і узнёслы настрой. Такую атмасферу мы і пастараемся стварыць 2 жніўня. Разам з тым, мы клапоцімся пра тое, каб канцэрт прайшоў максімальна бяспечна. Настрою свята гэта не перашкодзіць!”

У продажы ўсяго 150 квіткоў.

2 жніўня, 18:00

Дворык Lidbeer Bar Цёмны (пр. Незалежнасці, 58)

КВІТКІ АНЛАЙН

КВІТКІ БЕЗ КАМІСІІ (папяровыя):

- сетка бараў Lidbeer (Незалежнасці, 58; Кульман, 1; Я.Коласа, 37; Маркса, 20)
- без камісіі і са зніжкай 10%: крама Наша піва (ГЦ Манетка, Камароўка)



У продажы квіткі адзіночных месцаў і месцаў на дваіх. За квіток на дзве асобы камісія аператара бярэцца як за адзін квіток. Дзецям да 10 гадоў бясплатна.

Просім уважліва азнаёміцца з правіламі канцэрта.

Канцэрт адбудзецца на адкрытым паветры ў дворыку бара, канцэрт сядзячы, з дыстанцыяй паміж слухачамі.

- Пры набыцці квітка просім напісаць арганізатарам у любым мэсанджары па нумары +375298797174, каб атрымаць час прыходу на пляцоўку, напрыклад: 18.30-18.40, 18.40-18.50. Чэргі на канцэртах звычайная справа, калі мы іх можам зменшыць – давайце пакуль не забывацца пра гэтае.

- Канцэрт сядзячы. Па прасторы двара будуць расстаўленыя паддоны і крэслы на адлегласці па 1,5 метры паміж сабой. На на адзінарнае месца можа сесці адзін чалавек, на двайное - двое, або – калі вы з дзецьмі – больш. Калі вам патрэбны іншы варыянт размяшчэння, просім загадзя напісаць арганізатарам па нумары +375336611432

- Падчас канцэрта будзе магчымасць не стаяць у чарзе за напоямі і закускамі – на кожным месцы будзе меню і сцяжок для выкліку афіцыянта.

Зусім нескладаныя правілы, якія дапамогуць нам мінімізаваць непатрэбныя рызыкі. Спадзяемся, у хуткім часе мы на ўсё гэтае забудземся.

Па ўсіх пытаньнях па канцэрце вы можаце звяртацца па тэлефоне альбо ў любым мэсэнджары: +375336611432


Падзялiцца: