Тексты, ноты

Бітва пад Воршай

Песня XV в., слова составлены после 1514 г., музыка из сборника М. Федоровского "Lud białoruski na Rusi Litewskiej", т. 5, Pieśni wojackie.

У нядзельку параненьку
Рана параненьку
Ўзыйшло сонейка хмарненька
Сонейка хмарненька
 
Ўзыйшло сонейка над борам
Сонейка над борам
Па-над Селецкім таборам
Селецкім таборам
 
А ў таборы трубы граюць
Трубы, трубы граюць
Да ваярскай зазываюць
Рады зазываюць
 
Сталі Раду адбываці
Раду адбываці
Адкуль Воршу здабываці
Воршу здабываці
 
А ці з поля, а ці з лесу
Поля, а ці з лесу
А ці з рэчкі невялічкі
Рэчкі невялічкі
 
А ні з поля, а ні з лесу
Поля, а ні з лесу
Толькі з рэчкі невялічкі
Рэчкі невялічкі
 
Сталі хлопцы пяцігорцы
Хлопцы пяцігорцы
Каля рэчкі на прыгорцы
Рэчкі на прыгорцы
 
Гучаць разам з самапалаў
Разам з самапалаў
З сямі/пятых ад запалаў
Пятых ад запалаў
 
Б'юць паўсоткаю з гарматаў
Соткаю з гарматаў
Б'юць з гарматаў ды зацята
Б'юць ды б'юць зацята
 
Масква стала наракаці
Стала наракаці
Места Воршу пакідаці
Воршу пакідаці
 
Слава Воршы ўжо ня згорша
Слава ўжо ня згорша
Слаўся, слаўся князь Астрожскі
Слаўся князь Астрожскі!
 
Слава Воршы ўжо ня згорша
Слава ўжо ня згорша
Слаўся, слаўся князь Астрожскі
Слаўся князь Астрожскі!
Слаўся, слаўся князь Астрожскі
Слаўся князь Астрожскі!
Скачать ноты, аккорды