У Гарадзенскім музычным каледжы ў гэты дзень "Стары Ольса" ладзіў канцэрт з нагоды свайго юбілею.
Павіншаваць музыкаў з гэтай важнай датай прыйшлі як пастаянныя наведвальнікі канцэртаў, так і зусім новая публіка, якая ўпершыню чула песні гурта ўжывую.
- Я з сям’ёй заўсёды хаджу на іх канцэрты ў Гародні. Мне вельмі падабаецца музыка і гістарычная тэматыка. У школе, на жаль, такой гісторыі не вучаць… А яна ж нашая, сапраўдная. Таму і люблю "Старога Ольсу". І атмасфера на канцэртах заўсёды такая сямейная, - дзеліцца з намі сваімі ўражаннямі адна са слухачак.
Фота і тэкст цалкам: t-styl.info