Стары Ольса адмовіўся ад Нацыянальнай музычнай прэміі

Стары Ольса адмовіўся ад Нацыянальнай музычнай прэміі

Гурт "Стары Ольса" адмовіўся ад Нацыянальнай музычнай прэміі, лаўрэатам якой ён з'яўляўся.

"Прывітанне, сябры. Мы, гурт Стары Ольса, - лаўрэаты Нацыянальнай музычнай прэміі Рэспублікі Беларусь. Пасля таго, як дзяржава пачала адкрыты генацыд свайго ж народу, мы лічым за ганьбу мець узнагароды ад такой дзяржавы. І таму статуэтку і грамату мы прынеслі аддаць і пакінуць у міністэрстве культуры назаўжды."



Гурт атрымаў прэмію ў 2012 годзе ў выглядзе бронзавай статуэткі, дыплома і грашовай прэміі. Матэрыяльныя атрыбуты былі пакінутыя на ганку Міністэрства культуры ў Мінску. Грашовую частку гурт перадаў пацярпелым сябрам.

Падтрымаць пацярпелых і сем'і загінуўшых падчас мірных пратэстаў у Беларусі. Арганізатар збору - зарэгістраваная некамерцыйная арганізацыя "Belarusi Ameriki Inc" (Мінеапаліс, ЗША).


Падзялiцца: