Альбомы

Балада пра Цмока. Сінгл

2021
Слухаць
Балада пра Цмока — знакамітая легенда пра перамогу Юр'я (Святога Юр'я) над цмокам, якая з'яўляецца самым гераічным эпізодам у міфалогіі і гісторыі. Мы аднавілі беларускі народны варыянт балады, вядомай як "Даўным-даўно тое было". Спрадвечная тэма барацьбы цемры і святла, супрацьстаяння старога і новага, пра адвагу, сілу, мужнасць і веру. Словы і музыка народныя. Аранжыроўка - Стары Ольса.
 
Алесь Чумакоў (вакал, колавая ліра, гуслі, шалмей)
Ілья Кубліцкі (цыстры, бэк-вакал)
Марыя Шарый (флейта, шалмей)
Зміцер Сасноўскі (колавая ліра, дуды, тромбамарына, варган, бэк-вакал)
Аляксей Войцех (маршавы барабан, перкусія)
Андрэй Апановіч (двухбаковы барабан, бэк-вакал)

Запіс, звядзенне, мастэрынг: Дзмітры Галадко, студыя “Формула звука” (ForZ)
Вокладка: Кацярына Ваданосава
Дызайн: Дзяніс Ліхалап