Альбомы

Medieval Classic Rock

2016
Слухаць
Гурту Стары Ольса 17 год. Доўгае і адданне служэнне гістарычнай музыцы, шмат доследаў, пошукаў і вывучэння традыцый. 10 паўнавартасных альбомаў. І вось раптам прапанова аднаго з тэлешоў выканаць баладу "One" Metallica. Потым 2 мільёны праглядаў у YouTube. Новыя прапановы і новыя шоў. Лісты з усяго свету з просьбамі выканаць на старых інструментах іншыя легенды рока. Выбар твораў праз галасаванне ў інтэрнэце. Збор сродкаў на запіс і выданне альбома праз краўдфандынг, прэзентацыя ў Сан-Францыска.
"Medieval Classic Rock" – гэта ўнікальнае гучанне сусветна вядомых твораў, сярэднявечны дух класічных мелодый рока.
"Medieval Classic Rock" - гэта новае жыццё старых мелодый, пераствораных на незвычайных інструментах, што няўмольна прыводзіць да ўзнікнення новых эмоцый і новай "старой" энергетыкі.

Шчыра дзякуем людзям з усяго свету, якія падтрымалі гэты альбом!


*Даступны ў продажы толькі на Bandcamp.
1. Highway to Hell – AC/DC
2. Another Brick in the Wall, Pt. 2 – Pink Floyd
3. Californication – Red Hot Chili Peppers
4. A Hard Day’s Night – The Beatles
5. One – Metallica
6. Child in Time – Deep Purple
7. Ob-La-Di, Ob-La-Da (instrumental) – The Beatles
8. Iron Man – Black Sabbath
9. Ai Vis Lo Lop / Smells Like Teen Spirit (instrumental) – Trad. / Nirvana