Дуда

Беларуская дуда − духавы язычковы інструмент, які складаецца са скуранога меха, меладычнай трубкі (жалейка, перабор), адной ці дзвюх басавых трубак (гук, басальбо бурдон) і трубкі для дзьмухання (соска, сапель). У старабеларускай літаратуры згадваецца з ХV ст. У старабеларускай літаратуры згадваецца з ХV ст. Першыя іканаграфічныя крыніцы дудаў на Беларусі адносяцца да ХVІ ст., калі на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага распаўсюдзіліся дуды нямецкай канструкцыі.
Гурт "Стары Ольса" выкарыстоўвае 3 тыпы дудаў: аднабурдонныя ў строі Соль, Рэ і двухбурдонная Ля (нямецкага тыпу). Дуды Соль і Ля зроблены беларускім майстрам Тодарам Кашкурэвічам, 2005 і 2007 гг. Дуда Рэ беларускага майстра Дзяніса Сухога, 2015.

Больш цікавостак і гістарычных фактаў пра дуды глядзіце ў дакументальным фільме Змітра Сасноўскага "Старыя інструменты Беларусі" (дуда 0:41). Фільм на беларускай мове з рускімі субтытрамі. Каб уключыць субтытры, націсніце на адпаведны значок на відэа.
Калі вы хочаце набыць дуду і навучыцца на ёй іграць, напішыце нам: staryolsa.official@gmail.com з пазнакай "Дуда".