Колавая ліра

Колавая ліра (ліра карбова, старэцкая скрыпка) − струнны смычковы інструмент, дзе ролю смыка адыгрывае кола, якое трэцца ад струны. Вядомая на беларускіх землях з першай паловы ХVІІ ст. (дзённік наваградскага шляхціча С. Маскевіча, 1611 г.), але ўскосныя крыніцы дазваляюць меркаваць, што яна была вядомая тут ужо ў другой палове ХVІ ст. (Назина И. Белорусские народные музыкальные инструменты: Струнные. Мн., 1982).
"Стары Ольса" выкарыстоўвае колавую ліру беларускага майстра Сяргея Чубрыка.


Больш цікавостак і гістарычных фактаў пра колавую ліру глядзіце ў дакументальным фільме Змітра Сасноўскага "Старыя інструменты Беларусі" (30:28). Фільм на беларускай мове з рускімі субтытрамі. Каб уключыць субтытры, націсніце на адпаведны значок на відэа.
Калі Вы хочаце набыць ліру і навучыцца на ёй іграць, пішыце нам: staryolsa.official@gmail.com з пазнакай "Колавая ліра".