Тэксты, ноты

Абарона Крычава (Падымалісь чорны хмары)

Народная балада 13-16 ст.
Словы паводле Вацлава Ластоўскага (Гарэцкі М., Дзяржынскі Ул., Каравай П. Выпісы з беларускай літаратуры. Менск, 1925), музыка народная – абедзьве выкарыстаныя мелодыі са зборніка БНТ Сацыяльна-бытавыя песні (Мн., 1987).
На думку некаторых даследчыкаў гэтая песня магла быць створана ў 13 ст. падчас мангола-татарскага нашэсця. Па іншай версіі ў песні адлюстраваны падзеі 1508 г., калі на дапамогу рускім войскам, якія ўвайшлі на землі ВКЛ, ішлі загоны крымскіх татар. Верагодна, адзін з гэтых загонаў напаў на Крычаў і быў разбіты абаронцамі горада.

Падымалісь чорны хмары неба пакрывалі,
Чорны хмары неба пакрывалі,
Прыхадзілі злы татары ды пад Крычаў сталі,
Злы татары ды пад Крычаў сталі.
 
Запалілі стары Крычаў вежы запылалі
Вежы запылалі, запылалі;
Стары Крычаў падымаўся людзі ў рады сталі
Падымаўся людзі ў рады сталі.
 
Палілася кроў змяшалась з чорнаю зямлёю,
Кроў змяшалась з чорнаю зямлёю,
Злы татары падаліся уцякаць гурбою,
Падаліся уцякаць гурбою.
Спампаваць ноты, акорды