Багародзіца (Песнь о велебной девици панне Марии)
Вайсковы духоўны гімн 14-16 стст.
Словы і музыка невядомага аўтара 13-15 стст. Словы беларускага варыянта “Багародзіцы” запісаны ў 1529 г. у Першым Статуце ВКЛ. Беларускі варыянт напісаны на змешанай царкоўнаславянска-старабеларускай мове. Музыка "Багародзіцы" – 1408 г. са “Зборніка лацінскіх казанняў”, складзенага Матэушам з Грохова (захоўваецца ў Ягелонскай бібліятэцы ў Кракаве – сігн. № 1619).
Словы беларускага варыянта 1529 г. выкарыстаны без зменаў. Ніжэй пададзена напісанне паводле Статута ВКЛ 1529 г. (Архіў “Асалінэум”, Вроцлаў, Польшча). Для выканання абраны толькі 2 слупкі, у Статуце – 17 слупкоў. Тэкст у архіве скапіраваны і ласкава перададзены гурту “Стары Ольса” спадарыняй Ганнай Несцеравай.
Першыя апісанні песні адносяцца да Грунвальда: на пачатку бітвы ўсё войска Літоўскае і Польскае заспявала “Багародзіцу”, а потым патрасаючы дзідамі рушыла ў бітву ("Хроніка" Яна Длугаша). "Багародзіца" спявалася перад бітвамі войскам ВКЛ, на цырымоніях і ўрачыстасцях, пры пахаванні і асвяшчэнні беларускіх святых, з 15 ст. перароблена палякамі, якія зрабілі яе гімнам і Кароны Польскай. З 15 ст. “Багародзіцу” называлі “Песняй Айчыны”, ужо тады яе лічылі вельмі старой. Наяўнасць вершаванага тэкста выразна адносіць “Багародзіцу” да гімнаў, а не да малітваў. “Багародзіца” заснавана на мелодыі песеннага складу, блізкага да народнага.
"Багародзіца" запісана гуртом "Стары Ольса" у двух варыянтах у альбоме "Скарбы літвінаў. Сярэднявечча" (2004) і "Гераічны эпас" (2006).
Марыя
матко зволена
Марыя
Кірыяэлейзон
Твекго сына крэсціцеля
збавіцеля
Услыш глосы
Напэлніж мыслі
Чловечэ
Слыш молітвы як жэ просімы
дай на свеце
Збожный прэбыт
По жывоце
Райскій побыт
Кірыяэлейзон
Бога родзицо дѣвицє богославєна мари"
Оy твєкго сына кгосподина матко zволєна мари"
ZыYиж намъ спyстиж нам кири"лєиzон
Оyслыш кглосы напєлниж мысли YловєYє
Слыш молитвы "кжє мы просимы дай на свѣтє zбожныи прєбыт по животє райскии побыт кирилєиzон