Тэксты, ноты

Бог прэпаяса мя сілаю

Псалом 31 і Песнь В, “Псалтырь” Францыска Скарыны 1517 г. выкарыстаны паводле факсімільнага выдання “Біблія" Ф. Скарыны ў 3-х тамах (Мн., 1992. Т. 3). Транскрыпцыя беларускай фанетыкі праз напісанне выканана Змітром Сасноўскім.
Вялікі беларускі асветнік-гуманіст, заснавальнік усходнеславянскага кнігадрукарства Францыск Скарына дзякуючы тытанічным намаганням у 1517-1519 гг. у Празе надрукаваў асноўную частку кніг Старога Запавету. Першая кніга "Псалтырь" выйшла 6 жніўня 1517 г.

Бог прэпаяса мя сілаю 
і палажы непарочэн пуць мой. 
Свершая нозе маі яка елені, 
навучая руцэ мае на брані. 
Пажну врагі мая і пасцігну іх 
і не возмогуць стаці, 
падуць пад нагамі маімі. 
Ізтаню іх яка прах прэд ліцэм ветру. 
Жыў Гасподзь і благаславен Бог. 
І вазнесёцца Бог спасенія маего...
 
...Ашчэ паастру яка молнію меч мой
і прымет суд рука мая
Ваздам месць врагам маім
ненавідзяшчым мя ваздам
і упаю стрэлы мая ад крові іх
і меч мой снесць мяса іх.