Тэксты, ноты

Рыцар збройны

Рыцарская песня 17 ст. са зборніка Міхала Федароўскага. Музыка народная.

Едзе рыцар, едзе рыцар збройны павяртае
з велькей-велькей войны.

У яго шабля, шабля вышчарблёна ды кашулька
ў яго закрвавёна.
 
Вітае яго айцей стары, сёстры нясуць,
нясуць яму дары.

З яго браце, браце цешыліся ды суседзі
з яго бавіліся.
 
Выйдзі мама, выйдзі мама моя, хай усціхнуць,
ўсціхнуць ногі твое.

Як жа выйсці, выйсці мне да цебе ужо рок
па маім пагрэбе.
 
Ці ж я маме, маме пакой справіў што на войне,
войне доўга бавіў.

Дык жывіце ж самі самі собе, бо праз мяне,
мяне мама ў гробе.
 
За гарамі рыцар, рыцар збройны не вярнецца
ўжо ніколі з войны.

Там раскошы ў войску ён ужые замест вады,
ён крыві напіе.
 
Едзе рыцар, едзе рыцар збройны, зноў вяртае
з велькей-велькей войны.

Садзяць яго, садзяць на конь сівы, бо ён рыцар,
рыцар справядлівы.
 
За ягону кожную трывогу сцелюць яму
кветкамі дарогу.

А як яго, яго ў дол спушчалі з трох ладункаў
огня-огня далі.