Тэксты, ноты

Сівы конь

Беларуска-украінская народная песня, XVII ст.

Ой сівы конь бяжыць,
На ім бела грыва.
Ой, спадабалася,
Ой, спадабалася
Мне тая дзяўчына
Ой, спадабалася,
Ой, спадабалася
Мне тая дзяўчына
 
Не так та дзяўчына,
Як яе лічанька.
Ой, падай дзяўчына,
Ой, падай дзяўчына
На коня ручаньку.
Ой, падай дзяўчына,
Ой, падай дзяўчына
На коня ручаньку.
 
Рукі не падала,
Тры словы сказала:
Няхай бы я жыла,
Няхай бы я жыла,
Кахання не знала.
Няхай бы я жыла,
Няхай бы я жыла,
Кахання не знала.
 
Бо тое каханне
Звячора да рання,
Як сонейка ўзыйдзе,
Як сонейка ўзыйдзе,
Каханне разыйдзе.
Як сонейка ўзыйдзе,
Як сонейка ўзыйдзе,
Каханне разыйдзе
 
Ой сівы конь бяжыць,
На ім бела грыва.
Ой, спадабалася,
Ой, спадабалася
Мне тая дзяўчына
Ой, спадабалася,
Ой, спадабалася
Мне тая дзяўчына
Спампаваць ноты, акорды