Альбомы

Скарбы літвінаў. Сярэднявечча

2004
Слухаць
Літвіны − даўняя назва беларусаў. Літва − даўняя назва Беларусі. Вялікае Княства Літоўскае (ВКЛ) − дзяржава літвінаў. Вільня − сталіца даўняй Літвы. Скарбы літвінаў − духоўныя каштоўнасці як мясцовага, так і заходнееўрапейскага паходжання.
 
Сярэднявечча − 1000-гадовы перыяд нашай гісторыі з прыходу славян (VI ст.) і да росквіту Рэнесансу (XVI ст.). Падзяляецца на Ранняе Сярэднявечча VI−XIII стст. (Полацкае, Тураўскае і інш. княствы) і Сталае Сярэднявечча XIII − пач. XVI ст. (Вялікае Княства Літоўскае).
 
"Песня а князю Вітаўце" (9) − вайсковая песня XV−XVI стст. Словы запісаны В. Ластоўскім (1923), музыка − Студэнцкім этнаграфічным таварыствам у экспедыцыі па Верхнядзвінскім (Дрысенскім) раёне (2002). "Гэй, літвіны! − Бог нам раіць!" − вайсковы покліч войска князёў Радзівілаў.
 
"Багародзіца" (10) − гімн XIV−XVII стст., музыка напісана ў XIII ст., першыя слупкі словаў − у XII−XIV стст. (старабеларуская літургічная мова). Першыя апісанні песні адносяцца да Грунвальда − на пачатку бітвы ўсё войска Літоўскае і Польскае заспявала "Багародзіцу", а потым, патрасаючы дзідамі, рушыла ў бітву (Хроніка Яна Длугаша). З XV ст. "Багародзіцу" называлі "Песняй Айчыны", ужо тады яе лічылі вельмі старой. З XVI ст. "Багародзіца" − адмысловы гімн ВКЛ, які спявала войска ВКЛ перад кожнай бітвай, які выконвалі на ўсіх дзяржаўных і вайсковых урачыстасцях, у касцёлах, цэрквах і ля трунаў беларускіх святых. Увазе слухачоў − рэканструкцыя найстарэйшага варыянта "Багародзіцы" (астатнія слупкі, як і астатнія радкі мелодыі, напісаны ў Польшчы значна пазней). Наяўнасць вершаванага тэксту выразна адносіць "Багародзіцу" да гімнаў, а не да малітваў. "Багародзіца" заснавана на мелодыі песеннага складу, блізкага да народнага. Найпаўнейшы тэкст і мелодыя запісаны ў 1407 г.
1. Сурмы
2. Ой, рана
3. Ула
4. Удавец
6. Цяцерка-Падушачка
7. Totentanz
8. A que por
11. Штурм
12. Войцех
13. Totus floreo
15. Tourdion