Дуда G

Дуда G − духавы язычковы інструмент, які складаецца са скуранога меха, меладычнай трубкі (жалейка, перабор), басавай трубкі (гук, бас) і трубкі для дзьмухання (сапель). У старабеларускай літаратуры згадваецца з ХV ст.

"Дудар віленскі", здымак канца ХІХ − пачатку ХХ ст., Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі



Пра гісторыю беларускай дуды ў дакументальным фільме Змітра Сасноўскага "Старыя інструменты Беларусі" (00: 00-18: 38). Фільм на беларускай мове з рускімі субтытрамі. Каб уключыць субтытры, націсніце на адпаведны значок на відэа.