Тексты, ноты

Ружа-кветка

Беларуская народная песня.

Як вазьму я ружу кветку
Ды пушчу на воду
Плыві плыві ружа кветка
Да самога броду
 
Плыла плыла ружа кветка
Ды стала круціцца
Выйшла маці воду браці
Пачала дзівіцца
 
Ой ты мая ружа кветка
Чаму ж ты завяла
Пэўна доўга ты дзіцятка
На вадзе ляжала
 
Ўзяла маці ружу кветку
Палажыла ў хаце
Ды як гляне ўспамінае
Аб сваім дзіцяці
 
Як вазьму я ружу кветку
Ды пушчу на воду
Плыві плыві ружа кветка
Да самога броду
Скачать ноты, аккорды