Тексты, ноты

Вада, хмель і солад

"Вада, хмель і солад" - застольная немецкая песня XVI в. (Цикл песен в честь пива). В основе - распространенный во многих средневековых песнях мотив о том, что пиво и другие напитки употребляют все сословия, все народы всех возрастов, люди разной степени образования и разных полов. Самый близкий вариант - популярная застольная песня "In taberna". В песне акцентируется внимание на трех ингредиентах настоящего пива - воды, хмеля и солода.
Музыка и перевод текста Зм.Сосновского.

П’юць піва мястэчкі,
П’юць піва і вёскі,
І паньства статэчна,
І люд вельмі просты,
П’е піва і худы,
П’е піва і тлусты,
І дзед сіваброды,
І хлопак бязвусы.
 
І з куфляў у страўнікі
Ллецца вясёла
Напой старадаўні
Вада, хмель і солад.
 
П’юць піва краіны,
П’юць піва народы,
І граф пры каміне,
І злодзей бязродны,
П’юць піва паненкі,
П’юць піва панове
За талер старэнькі
І за злоты новы.
 
І з куфляў у страўнікі
Ллецца вясёла
Напой старадаўні
Вада, хмель і солад.
 
П’е піва епіскап,
П’е піва бязбожнік,
Прафесар за кніжкай,
Шкаляр-падарожнік,
П’юць піва сяляне,
П’юць піва рыцэжы,
Цыгане ў стане,
Татары на межах.
 
І з куфляў у страўнікі
Ллецца вясёла
Напой старадаўні
Вада, хмель і солад.