Аршанская бітва 1514 г.
Вершаваная аповесць 1582 г.
Словы Мацея Стрыйкоўскага, "Kronika Polska, Litewska, Żmudzka i wszystkiej Rusi" ("Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі"), 1582 г., пераклад з польскай мовы А. Дзітрыха. У "Хроніцы" назва гучыць як “Слаўная бітва з Масквою”. Музыка народная, мелодыя народнай песні “Куды едзеш, Рамане?”. Але аналагі гэтай мелодыі можна сустрэць сярод нямецкай музыкі XVI ст. Адаптацыя тэкста да мелодыі - Зміцер Сасноўскі.
Мацей Стрыйкоўскі (1547–1593) – адзін з найбольш вядомых гісторыкаў Рэчы Паспалітай другой паловы XVI ст. Аўтар патрыятычных вершаваных твораў па гісторыі Рэчы Паспалітай. Найбольшую славу як гісторыку і паэту прынесла "Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі" – першая друкаваная гісторыя ВКЛ. Каштоўнасць "Хронікі" ў тым, што яе аўтар з’яўляўся відавочцам многіх апісаных ім войнаў і асабістым удзельнікам многіх бітваў.
Моц з’яднаўшы на бітву, Гэй прыцягнулі войскі
Дзе маскоўскі быў пагром, Гэй помны незабыўна
Даў рашучы ім адпор, Гэй бо чыніў умела.
Што нясецца прэч масква, Гэй прэцца стрымгалоўна
Свішчуць стрэлы, зброі звон, Гэй бразгатанне латаў
Дзе спаткалі люта там, Гэй як жывёл рубалі
Бо маскоўцаў шмат з рушніц, Гэй дужа шмат паклалі
Каб маскоўцаў потым тых, Гэй на ражон узняці
А гарматы па маскве, Гэй ды з кустоў пальнулі
Бо растрэлу гэткага, Гэй тыя не чакалі
Ды фартуна зноў Літву, Гэй зноў Літву абрала
Кроў забітых струмянём, Гэй з чэраваў сцякае
Ды і гетман Радзівіл, Гэй Радзівіл быў з імі
Пыху ім ранейшую, Гэй неўзабаве збілі
Аж пакуль маскоўцаў тых, Гэй ноч пашкадавала
Славе продкаў навякі, Гэй гонар аказалі.