Курдэш
Застольная песня 18 ст. Была створана падчас аднаго з застолляў у вядомага варшаўскага купца Гжэгаша Лышкевіча, дом якога славіўся гасціннасцю яго жонкі Ганны і вінным скляпеннем. Кожны з чатырох слупкоў распавядае пра нарошчванне эмацыйнага накалу падчас застолля, калі пачынаюць выкарыстоўваць усё большыя і большыя кубкі і ўваходзіць у стан блізкага разумення продкаў. Песня хутка стала папулярнай у Варшаве і ўсёй Польшчы, а потым шырока разышлася ад Карпатаў да Дзвіны. Найдаўжэй захавалася пры дварах беларускіх шляхцічаў, дзе выступала ў якасці застольнага братання.
Курдэш (kurdesz) - старапольскае ад турэцкага kardeş - брат. Выкарыстоўваецца ў значэнні прыяцель па застоллю, блізкі сябра.
Кампазітар невядомы, аўтар тэксту Францішак Багамолец, пераклад на беларускую Змітра Сасноўскага.
Каб мы турботаў ужо больш не снілі.
Хай і Ганулька т ут засядзе з намі,
Курдэш, курдэш, над курдэшамі!
Знікне ў той момант з нашых сэрцаў смутак.
Хочам мы разам звоніць келішкамі,
Курдэш, курдэш, над курдэшамі!
Ужо мне сэрца весяліць зачына.
Пад стол келішкі, піем шкляніцамі,
Курдэш, курдэш, над курдэшамі!
Выкінем шклянкі,зломныя прылады.
Па-старасвецку пійма келіхамі,
Курдэш, курдэш, над курдэшамі!