Тэксты, ноты

Маразуля

Танец-песня з містэрыі 15 ст. прысвечаны Смерці, яе блізкасці, непрадказальнасці, а таму неабходнасці па-вар’яцку радавацца жыццю. Містэрыя Смерці хутка распаўсюдзілася і стала папулярнай ва ўсёй Еўропе, у тым ліку і ва ўсходняй. Вельмі рэдкі познелацінскі тэкст перададзены гурту Стары Ольса з Італіі. Пераклад на беларускую мову Змітра Сасноўскага.

Я уладарка над жывым,
Я гаспадыня над усім,
Над сталым і над маладым
Уладу я нясу.
Нідзе, ніколі, аніхто
Сустрэчы не пазбегне той,
Калі спаткаецца са мной,
Кране маю касу.
 
Са мной танцуйце коламі
І будзеце ўсе роўнымі,
Свяціце ноч паходнямі
З паненкаю старой.
Ці рана, а ці позна вы
Здаровыя ці хворыя
Апошню ноч пад зорамі
Сустрэнеце са мной.
 
Скачыце, грэшнікі мае,
Хай смутак вас паабміне,
Шукайце ісціну ў віне,
Ганіце прэч спакой!
Танцуйце як апошні раз,
Жыцця прамень каб не пагас!
Хто спыніцца – сканае ўраз,
Зарублены касой!
Спампаваць ноты, акорды