Пахвала гетману Астрожскаму 1514 г.
Панегірычны твор 1514 г.
“Пахвала гетману Канстанціну Астрожскаму” напісана ў Супрасльскім манастыры, найбольш верагодна, у канцы 1514 г. у асяроддзі патрыятычна настроенага праваслаўнага духавенства. Ад “Пахвалы вялікаму князю Вітаўту” яна адрозніваецца большай літаратурнай апрацаванасцю і рытарычнасцю, больш моцным уплывам царкоўна-славянскай кніжнасці і больш глыбокімі гістарычнымі паралелямі, што сведчыць аб значнай начытанасці яе аўтара. Тэкст выкарыстаны паводле “Полного собрания русских летописей”, Т. 35 (Масква, 1980). Транскрыпцыя беларускай фанетыкі праз напісанне выканана Змітром Сасноўскім.
Твор напісаны ў гонар гетмана ВКЛ Канстанціна Астрожскага з нагоды перамогі пад Оршай 8 верасня 1514 г.
Храбрасць мужэства
добрага і смелага чалавека
годна ўсім аб’яўляці,
абы напатом іншыі таму вучылі і смеласць мелі.
О велікіі выдатныі віцязі літоўскіі!
Упадобіліся сваім мужествам храбрым макіданянам,
справаю і наукаю князя Кастанціна Іванавіча.
Яка храбрый рыцэр і верны слуга сваего гаспадара,
з тымі велікамногаможнымі воі літоўскімі.
На велікае множэства людзей непрыяцельскіх
сягнулі і ўдарылі,
і множэства людзей войска его паразілі і смерці прэдалі.

Мужэства тваего крэпасць
раўна велікаму цару індзійскаму Пору.
Ныне міласцію Бож’ею і тэж щасцьем
Велікаслаўнага гаспадара Жыкгімонта,
Велікаму князю маскоўскаму атпор ўчынілі
з храбрымі рыцэры, онымі выдатнымі віцязі,
Прыраўняны велікім, храбрым рыцэрэм
слаўнага града Родаса.

ат вастока да запада слышаці будзет
не токма едзінаму сабе,
але і ўсему княжэству Літоўскаму
тую славу і высокасть мужэства ўчыніл.
Велікаслаўнаму гаспадару каралю Жыкгімонту Казіміравічу
будзі чэсць і слава на векі,
пабедзіўшаму недруга сваего,
велікага князя Васілія маскоўскага,
а гетману его,
выдатнаму князю Кастанціну Іванавічу Астрозскому
дай Божэ здароўе і щасцье ўперад лепшэе.
Как ныне пабіў сілу велікую маскоўскую,
абы так пабіваў сільную раць татарскую,
праліваючы кроў іх бесурманскую.