Прысвячэнне рыцару А. Рымшу (Аўтару шчыры сябра)
Пенегірычны твор 1585 г.
Словы Яна Казаквовіча. Гэты верш-прысвячэнне Я. Казаковіча надрукаваны сярод тытулаў паэмы "Dziesięćroczna powieść wojennych spraw... Krzysztofa Radziwiła..." ("Дзесяцігадовая аповесць ваенных спраў князя Крыштафа Радзівіла") Андрэя Рымшы (1585 г.) з подпісам "Аўтару шчыры сябра". Пераклад з польскай мовы А. Дзітрыха. Музыка з "Полацкага сшытку" (XVI-XVII ст.). Адаптацыя тэкста да музыкі - Ілья Кубліцкі.
Ян Казаковіч (Козак) Літвін – польскі паэт і перакладчык, адзін з самых пладавітых віленскіх паэтаў канца XVI-пачатку XVII стст., добры сябра Андрэя Рымшы.
"Дзесяцігадовая аповесць" Рымшы прысвечана дыверсійна-экспедыцыйнай выправе войска ВКЛ углыб Масковіі ў 1580 г. пад кіраўніцтвам гетмана Крыштафа Радзівіла. У "Аповесці" апісваюцца жорскія рэаліі вайны, калі войска ВКЛ праз 10 год няўдалага змагання на сваёй тэрыторыі нарэшце ўступае на землі праціўніка. Рымша ўдзельнічаў ва ўсіх апісаных бітвах і згадвае пра гэта “што бачылі мы на свае вочы”.
"Полацкі сшытак" (іншыя назвы "Астрамечаўскі рукапіс", Рукапіс Ягелонскай бібліятэкі 127/56) – зборнік вакальна-інструментальнай свецкай і касцёльнай музыкі, утрымлівае музычныя творы перыяду 1596 – 1680 гг., захоўваецца ў бібліятэцы Ягелонскага ўніверсітэту ў Кракаве. Самы вядомы музычны помнік бытавой музыкі ВКЛ XVII ст. Паводле апошніх даследванняў, гэты зборнік складзены ў кляштары ў Астрамечаве пад Брэстам. У асабістай размове прафесар Адам Мальдзіс заклікаў папулярызаваць навукова карэктную назву – "Астрамечаўскі рукапіс".
Хай ва ўсім спрыяе,
Бо твая навука і мяне займае
І мяне займае.
Собскім парываннем
І зямлі слугуеш праз кніжок выданне,
Праз кніжок выданне.
Пра яго выкруты,
Што нясе і студзень, а за ім і люты,
А за ім і люты.
Войны як заводзяць,
І людзям галовы болем лютым зводзяць,
Болем лютым зводзяць.
Між палкоў літоўскіх,
Апяваеш бітвы з ворагам маскоўскім,
З ворагам маскоўскім.
Сыціцца крывёю,
І войскі разводзіць у бакі між бою,
У бакі між бою.
Чыніш напамінак,
Старшым даспадобы гэтакі ўчынак,
Гэтакі ўчынак.
Сёння заўважаем.
Будзьма, вершам пана мы не пагарджаем,
Мы не пагарджаем.