Сем радасцяў
Рэлігійная песня "Los set gotxs" са зборніка 14 ст. “Llibre Vermell de Montserrat” (Чырвоная кніга бенедыктынскага кляштара Мансэрат, Каталонія). Песня прысвечана Дзеве Марыі. Паводле анатацыі, калі гучала гэтая песня, выконваўся колавы танец. Пераклад з лацінскай З. Сасноўскага.
Сем вялікіх радасцяў
З весялосцю апяваем.
Спеў для Панны загучаў,
Мы Марыю ўслаўляем.
Дабрачынна Пані Марыя,
Дбае Госпад аб Табе няспынна.
З весялосцю апяваем.
Спеў для Панны загучаў,
Мы Марыю ўслаўляем.
Дабрачынна Пані Марыя,
Дбае Госпад аб Табе няспынна.
Нарадзіўся Божы Сын,
Маці была бездакорнай,
Шлі з Усходу тры цары,
Імі кіравалі зоры.
Маці была бездакорнай,
Шлі з Усходу тры цары,
Імі кіравалі зоры.
Дабрачынна Пані Марыя,
Дбае Госпад аб Табе няспынна.
Дбае Госпад аб Табе няспынна.
Гора Маці заліло,
Улюбёны Сын забіты.
Першай да Яе прыйшоў
Уваскрослы Езус Хрыстус.
Улюбёны Сын забіты.
Першай да Яе прыйшоў
Уваскрослы Езус Хрыстус.
Дабрачынна Пані Марыя,
Дбае Госпад аб Табе няспынна.
Дбае Госпад аб Табе няспынна.