Што й па мору
Беларуская старадаўняя балада, якая сягае ў ранняе сярэднявечча. Колькасць слупкоў моцна скарочана.
Што й па мору, што й па мору
Што й па мору, мору сіняму
Што й па мору, мору сіняму
Што й па мору, мору сіняму
Што й па мору, мору сіняму
Там плавала, там плавала
Там плавала стая белых лебядзей
Там плавала стая белых лебядзей
Са малымі, са малымі
Са малымі лебядзятамі
Са малымі лебядзятамі
Адкуль узяўся, адкуль узяўся,
Адкуль узяўся шыза-белы арол
Адкуль узяўся шыза-белы арол
Разбіў стаду, разбіў стаду
Разбіў стаду ўсё па сіняму мору
Разбіў стаду ўсё па сіняму мору
Белы пушок, белы пушок
Белы пушок па паднебейку пайшоў
Белы пушок па паднебейку пайшоў
Што й па мору, што й па мору
Што й па мору, мору сіняму
Што й па мору, мору сіняму