У адваротны шлях
Французкі вірэле “Quant je sui mis au retour” 14 ст. пра вяртанне хлопца з далёкіх краінаў да сваёй каханай, пра пакуты расставання і спадзевы на хуткае спатканне. Аўтар музыкі і тэксту Гіём дэ Машо. Пераклад на беларускую Змітра Сасноўскага.
У адваротны шлях ізноў
Я звар’яцела ірваўся,
Да каханай панны маёй
Я здалёк вяртаўся.
Я звар’яцела ірваўся,
Да каханай панны маёй
Я здалёк вяртаўся.
Божа, я палаю ўвесь,
Апантана прагну да яе,
Ад пачуццяў квітнее Сусвет.
Апантана прагну да яе,
Ад пачуццяў квітнее Сусвет.
Як білася мая душа
І крычала ў пакутах,
Любы вобраз узрушаў,
Разбягаўся смутак.
І крычала ў пакутах,
Любы вобраз узрушаў,
Разбягаўся смутак.
Божа, я палаю ўвесь,
Апантана прагну да яе,
Ад пачуццяў квітнее Сусвет.
Апантана прагну да яе,
Ад пачуццяў квітнее Сусвет.
Я зноў прыгадваю яе
І штодзень, і штоночы,
Полымя ахінае мяне,
Сэрца выйсці хоча.
І штодзень, і штоночы,
Полымя ахінае мяне,
Сэрца выйсці хоча.
Божа, я палаю ўвесь,
Апантана прагну да яе,
Ад пачуццяў квітнее Сусвет.
Апантана прагну да яе,
Ад пачуццяў квітнее Сусвет.